Кампанія Shoei прадставіла свой новы прадукт — матацыклетны шлем GT-Air 3 Smart. Гэты шлем стаў першым у свеце з цалкам інтэграванай дапоўненай рэальнасцю (AR), аб’ядноўваючы функцыі бяспекі, камфорту і высокай тэхналагічнасці.
Шлем мае ўбудаваны ў візар праекцыйны дысплей (HUD), які праецыруе важную інфармацыю непасрэдна ў поле зроку вадзіцеля. Гэта дазваляе не адцягвацца ад дарогі, атрымліваючы даныя пра хуткасць, GPS-навігацыю, званкі і папярэджанні радараў. Тэхналогія HUD, якая выкарыстоўвае нана-OLED-дысплей, захоўвае чытальнасць даных нават пры яркім сонечным святле. Лічыцца, што шлем можа скараціць час рэакцыі вадзіцеля на 32 %, што робіць яго асабліва карысным для бяспечных паездак.
Акрамя функцыі дапоўненай рэальнасці, GT-Air 3 Smart уключае ў сябе ўніверсальную сістэму сувязі з магчымасцю падключэння да галасавых памочнікаў Siri і Google. Сістэма сувязі падтрымлівае неабмежаваны радыус дзеяння і працуе як у анлайн-, так і ў афлайн-рэжыме. Час аўтаномнай работы складае больш за 10 гадзін, а ўсе кампаненты, уключаючы акумулятар, праектар і мікрафон, інтэграваныя непасрэдна ў корпус шлема, без неабходнасці знешніх прылад.

Шлем выкананы са шматслаёвага кампазітнага матэрыялу Shoei AIM. У камплект уваходзіць сонцаахоўны візар QSV-2 і антызапацеваючая сістэма Shoei з палепшанай цыркуляцыяй паветра.
Кошт GT-Air 3 Smart складае 1199 долараў, што амаль удвая даражэй за стандартную мадэль GT-Air 3. Аднак шлем з такой унікальнай тэхналогіяй дапоўненай рэальнасці, на думку многіх экспертаў, апраўдвае сваю вартасць, даючы карыстальнікам не толькі высокую бяспеку, але і неверагодную функцыянальнасць. Для параўнання, шлемы канкурэнтаў, такія як Phantom ад Sena і Beyond GTS ад Cardo, каштуюць каля 499 долараў, але не падтрымліваюць HUD і арыентаваны ў асноўным на інтэграцыю інтэркамаў.