У Віцебскай вобласці праваахоўнікі затрымалі школьніцу-наркакур’ера, паведамляе БелТА.
У поле зроку супрацоўнікаў наркакантролю Аршанскага РУУС трапіла 16-гадовая дзяўчына. Яе падазраюць у датычнасці да распаўсюджвання забароненых рэчываў. «У пад’ездзе шматпавярхоўкі супрацоўнікі міліцыі затрымалі групу падлеткаў у стане ап’янення. У ходзе далейшай праверкі высветлілася, што адна з непаўналетніх работала закладчыцай інтэрнэт-магазіна па продажы наркотыкаў», — расказалі падрабязнасці ў МУС.
У дзевяцікласніцы выявілі і канфіскавалі амаль 200 г альфа-PVP і мефедрона. Асабліва небяспечныя псіхатропы прызначаліся для распаўсюджвання на тэрыторыі Віцебскай вобласці.
Следчыя распачалі крымінальную справу за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту.