Top.Mail.Ru
125

Школьнік з Полацка атрымаў траўмы, катаючыся на цюбінгу, ён у рэанімацыі ў цяжкім стане

У Полацку 12-гадовы хлопчык катаўся на цюбінгу і атрымаў цяжкія траўмы. Аб гэтым паведамляе БелТА.


Па папярэдніх даных, 1 лютага школьнік разам з бацькам быў на горцы. Першы з’езд на ватрушцы прайшоў добра, але другі раз цюбінг закруціла, і хлопчык урэзаўся ў дрэва. Бацька знаходзіўся з ім побач, але не здолеў прадухіліць удар. Цяпер дзіця знаходзіцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане, яму аказваюць усю неабходную медыцынскую дапамогу.

На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група, якая правяла агляд, зафіксавала следавую карціну. Прызначана судова-медыцынская экспертыза. Устаноўлена, што схіл, па якім катаўся юны палачанін, не быў прызначаны для падобных забаў. Усе абставіны здарэння будуць устаноўлены падчас праверкі.

Следчыя нагадваюць правілы бяспекі пры катанні на цюбінгу. Спускацца з горкі на ватрушцы варта толькі на спецыяльна падрыхтаваных трасах, дзе на шляху няма дрэў, слупоў і вадаёмаў. Дзецям і дарослым неабходна выкарыстоўваць шлемы, налакотнікі, каб прадухіліць сур’ёзныя траўмы. Бацькі павінны памятаць, што нельга адпускаць дзяцей адных на небяспечнае катанне. Ад кантролю дарослых залежыць бяспека рабят.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю