Top.Mail.Ru

ШІ замест вадзіцеля? Грамадскі транспарт з поўным аўтапілотам запусцяць у Мазыры

У Мазыры запусцяць грамадскі транспарт з поўным аўтапілотам. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на Гомельскі аблвыканкам.



Паводле задумы праекта, які стартуе ў райцэнтры, штучны інтэлект возьме на сябе кіраванне, тармажэнне і адкрыццё дзвярэй. Вадзіцель у кабіне застанецца, аднак крыху зменіцца яго функцыянал. Чалавек з пілота, які кіруе транспартам, ператворыцца ў своеасаблівага бартавога інжынера, яго задача — падстрахоўваць і кантраляваць.

«Галоўная мэта новаўвядзенняў — павышэнне бяспекі і зніжэнне аварыйнасці. Поўная беспілотнасць павінна звесці да нуля чалавечы фактар, мінімізаваць рызыкі і зрабіць расклад прадказальным», — адзначылі ў аблвыканкаме.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю