Top.Mail.Ru
165

Шэдэўр Клімта «Партрэт Элізабэт Ледэрэр» плануюць прадаць на аўкцыёне за рэкордныя $150 млн

Работа знакамітага аўстрыйскага мастака і дэкаратара Густава Клімта пад назвай «Партрэт Элізабэт Ледэрэр» на наступным тыдні стане галоўным лотам на таргах калекцыі магната Лаўдэра, арганізаваных аўкцыённым домам Sotheby’s. Пра гэта паведамляе БелТА.


Чакаецца, што карціна будзе прададзена за рэкордныя $150 млн. У 2023 годзе карціна Клімта «Дама з веерам» пабіла аўкцыённы рэкорд твораў мастака, пайшоўшы з малатка за $108 млн. 

У цэлым калекцыя Лаўдэра, у якую ў тым ліку ўваходзяць дзве іншыя работы Клімта, ацэненыя больш чым у $70 і $80 млн, можа быць прададзена на цяперашніх таргах больш за за $400 млн.

«Партрэт Элізабэт Ледэрэр» — гэта выява дачкі найбагацейшых заступнікаў Клімта. На момант стварэння карціны дзяўчыне было 20 гадоў. Створаны за два гады да смерці Клімта ў 1918 годзе, партрэт адлюстроўвае дзяўчыну ў лёгкім, упрыгожаным узорамі ўборы. 

Па словах гісторыка мастацтваў Эмілі Браўн, якая была мастацкім кансультантам Лаўдэра амаль чатыры дзесяцігоддзі, карціна была жамчужынай яго калекцыі, спачатку яна выстаўлялася ў гасцінай, а затым была перанесена ў сталовую.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю