Top.Mail.Ru

ШАС і сфера бяспекі. Вальфовіч наведвае з рабочым візітам Пакістан

Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Вальфовіч наведвае з рабочым візітам Ісламскую Рэспубліку Пакістан. Пра гэта паведамілі ў Дзяржсакратарыяце Савета Бяспекі.



У першы дзень візіту Аляксандр Вальфовіч наведаў Нацыянальную акадэмію паліцыі Пакістана.

Візіт ажыццяўляецца па запрашэнні пакістанскага боку. Праграмай запланаваны сустрэчы кіраўніка беларускай дэлегацыі з вышэйшымі службовымі асобамі Пакістана, а таксама наведванне спецыялізаваных і прамысловых аб’ектаў.

У час перагавораў плануецца абмеркаваць актуальныя пытанні міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня, перспектывы практычнага развіцця двухбаковых беларуска-пакістанскіх адносін у сферы бяспекі. 

Акрамя таго, размова пойдзе аб шматбаковым узаемадзеянні ў фармаце ШАС.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю