Top.Mail.Ru
50

Шаранговіч закінуў шайбу і стаў трэцяй зоркай пераможнага матчу «Калгары»

Беларускія гульцы дапамаглі сваім камандам атрымаць перамогі ў матчах рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі сезона—25/26, паведаміла БелТА. 


«Калгары» на выездзе з лікам 5:4 перамог «Нью-Джэрсі», нападаючы канадскага клуба Ягор Шаранговіч трапіў у вароты былой каманды ў канцы другога перыяду. Беларус правёў на лёдзе 16 з паловай хвілін і скончыў матч з паказчыкам карыснасці «+1», па выніках сустрэчы Ягор быў прызнаны трэцяй зоркай. За 61 гульню чэмпіянату Шаранговіч зарабіў 24 (14+10) балы. 

Таксама мінулай ноччу «Вашынгтон» у гасцях адолеў «Бафала» (2:1), галявую перадачу ў вырашальнай атацы сталічнага клуба за паўтары хвіліны да сірэны аддаў Аляксей Протас. У 63 матчах сезона віцябчанін набраў 45 (21+24) ачкоў. Акрамя таго, «Ванкувер» у серыі булітаў аказаўся мацнейшым за «Нэшвіла» (4:3), беларускі галкіпер пераможцаў Мікіта Талапіла зрабіў 16 сейваў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю