Top.Mail.Ru

Шарамкоў заваяваў золата этапу Кубка свету ў Баку ў вольных практыкаваннях

Беларус Ягор Шарамкоў стаў пераможцам другога этапу Кубка свету па спартыўнай гімнастыцы 2026 года, які праходзіць у сталіцы Азербайджана Баку, паведамляе БелТА.


Лідар нашай мужчынскай каманды атрымаў перамогу ў сваіх каронных вольных практыкаваннях. У суботнім фінале Шарамкоў паказаў рэзультат 14,533 бала, апярэдзіўшы прызёра чэмпіянату свету ў гэтым відзе праграмы Мілада Карымі з Казахстана (14,300). Трэцяе месца заняў японец Кадзукі Мінамі (14,200). Год таму Ягор таксама заваяваў золата бакінскага этапу на дыване, а ў мінулым месяцы ўзяў серабро этапу ў нямецкім Котбусе.

Далей 7 сакавіка ў фінале на рознавысокіх брусах у дзяўчат выступяць беларускі Соф’я Штыхецкая і Ульяна Кузьмянкова, заўтра за медалі ў вольных практыкаваннях паспаборнічае Настасся Сманцэр. Таксама ўдзел у турніры ў Азербайджане прымаў наш Мікіта Парфяновіч, які стаў 15-м на кані і на брусах і быў 18-м на перакладзіне.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю