Top.Mail.Ru

Шаўчук заваявала золата юніёрскага першынства кантынента па барацьбе

Беларуска Аліна Шаўчук стала пераможцай чэмпіянату Еўропы ў барацьбе сярод спарсменак старэйшых за 20 гадоў, які праходзіць у італійскім Каорле, паведамляе БелТА.


Ураджэнка Бабруйска стала наймацнейшай на кантыненце сярод аднагодак у вагавой катэгорыі да 72 кілаграмаў. У Італіі Аліна адолела расіянку Крысціну Братчыкаву (10:0), венгерку Петру Мюлер (9:1) і украінку Дар’ю Канстанцінаву (7:0), а ў паядынку за золата нанесла паражэнне Эльвіры Эрсан са Швецыі — 4:0.

Такім чынам, Шаўчук стала чэмпіёнкай Еўропы ў трох узроставых групах: год таму беларуска перамагла на турніры ў Азербайджане ў катэгорыі U23, а ў мінулым красавіку выйграла дарослы кантынентальны форум у Славакіі. Таксама на рахунку Аліны ёсць медалі юніёрскага і моладзевага першынстваў свету.

Пасля пяці дзён спаборніцтваў у Каорле ў актыве нашай каманды шэсць узнагарод — дзве залатыя, адна сярэбраная і тры бронзавыя. 5 і 6 ліпеня медалі чэмпіянату Еўропы-U20 па барацьбе разыграюць прадстаўнікі вольнага стылю.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю