Top.Mail.Ru

Сферы АПК і будаўніцтва. Беларусь і Экватарыяльная Гвінея абмеркавалі рэалізацыю дамоўленасцяў

Супрацоўніцтва ў сферах сельскай гаспадаркі і будаўніцтва было ў цэнтры ўвагі на сустрэчы часовага паверанага ў справах Беларусі ў Экватарыяльнай Гвінеі Уладзіслава Жура з віцэ-прэзідэнтам Экватарыяльнай Гвінеі Тэадора Нгемам Абіянгам Манге. Аб гэтым БелТА паведамілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.


Бакі абмеркавалі стан і перспектывы беларуска-экватагвінейскага супрацоўніцтва з акцэнтам на практычнай рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Экватарыяльную Гвінею, які адбыўся 9-10 снежня 2023 года.

На сустрэчы асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням узаемадзеяння ў сферах сельскай гаспадаркі, паставак беларускай тэхнікі, будаўніцтва і падрыхтоўкі кадраў, а таксама рэалізацыі сумесных гандлёва-эканамічных праектаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю