Фантан ля Вялікага тэатра лічыцца адным з найбуйнейшых у сталіцы. Кампазіцыя была пабудавана ў 2009 годзе і ўключае не толькі сам фантан, але і працяглы водны каскад. Паводле задумы архітэктараў, бруі вады паўтараюць абрысы абноўленага будынка тэатра, а затым плаўна пераходзяць у басейн даўжынёй каля 700 м. Агульная ўмяшчальнасць аб’екта складае прыкладна 300 тыс. л.
Уключэнне фантанаў у Мінску адбываецца паступова, у адпаведнасці з зацверджаным рэгламентам. Перад запускам кожны аб’ект праходзіць тэхнічную праверку. Асноўны час працы фантанаў — з 10-11 гадзін раніцы да 21-22 гадзін вечара. Сезон традыцыйна завершыцца ў апошнюю пятніцу верасня.