Top.Mail.Ru
215

Сергяенка прыме ўдзел у мерапрыемствах да 80-годдзя Жнівеньскай рэвалюцыі і Дня Незалежнасці В’етнама

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Сергяенка па даручэнні Прэзідэнта прыбыў з візітам у Сацыялістычную Рэспубліку В’етнам для ўдзелу ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды 80-годдзя Жнівеньскай рэвалюцыі і Дня Незалежнасці, паведамляе БелТА.



У ходзе візіту адбудуцца сустрэчы Ігара Сергяенкі з Генеральным сакратаром ЦК Камуністычнай партыі В’етнама То Ламам, прэзідэнтам Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам Лыонг Кыогам, старшынёй Нацыянальнага сходу Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам Чан Тхань Манам.

У склад беларускай дэлегацыі ўваходзяць прадстаўнікі кампаній — ААТ «БЕЛАЗ» — кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ», ААТ «Белшына», ААТ «МТЗ».

У рамках эканамічнага складніка праграмы візіту запланавана сустрэча з кіраўніцтвам правінцыі Лаакай, удзел у цырымоніях перадачы партыі кар’ерных самазвалаў БЕЛАЗ і падпісання двухбаковых дакументаў па рэалізацыі паставак беларускай і в’етнамскай прадукцыі. Таксама ў горадзе Хашыміне адбудзецца падпісанне ліцэнзійнага пагаднення аб стварэнні сумеснай зборачнай вытворчасці трактароў у В’етнаме.

В’етнам адзначыць 80-ю гадавіну жнівеньскай рэвалюцыі і Дня Незалежнасці 2 верасня ўрачыстым ваенным парадам і тэатралізаваным шэсцем на плошчы Ба Дзінь у Ханоі, дзе ў 1945 годзе прэзідэнт Хо Шы Мін абвясціў незалежнасць краіны.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю