Top.Mail.Ru
389

Сергяенка: Мы не дапусцім скажэння гістарычнай праўды



Мы не дапусцім скажэння гістарычнай праўды, заявіў журналістам Старшыня Палаты прадстаўнікоў, першы намеснік старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Ігар Сергяенка, перадае БелТА.

Беларуская парламенцкая дэлегацыя прыбыла для ўдзелу ў міжнародным форуме Саюзнай дзяржавы «Вялікая спадчына — агульная будучыня», які пройдзе 28-29 красавіка ў Валгаградзе. Форум стане пляцоўкай для абмеркавання пытанняў захавання гістарычнай памяці, процідзеяння спробам скажэння фактаў аб Вялікай Айчыннай вайне і аб Другой сусветнай вайне, тэмы патрыятычнага выхавання моладзі. У форуме прымуць удзел парламенцкія дэлегацыі больш як з 20 краін, у тым ліку дзяржаў — удзельніц СНД, дружалюбных краін Еўропы, Азіі і Лацінскай Амерыкі, грамадскія дзеячы, прадстаўнікі навуковай супольнасці, а таксама міжнародныя эксперты.

«Мы павінны яшчэ раз вярнуцца да велічы подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і на прыкладзе Сталінградскай бітвы яшчэ раз паказаць, у чым складаецца гэтая веліч. Трэба яшчэ раз нагадаць, што памяць трэба берагчы. Мы не дапусцім скажэння той праўды, якая была ў тыя гады. Гэта, можна сказаць, другая мэта дадзенага мерапрыемства», — сказаў Ігар Сергяенка.

Спікер падкрэсліў: міжнародны форум Саюзнай дзяржавы «Вялікая спадчына — агульная будучыня», — наймагутнейшая пляцоўка. «Прысутнічаюць 20 дэлегацый — не толькі краін СНД, але і прадстаўнікі парламентаў дружалюбных нам краін. Гэта і своеасаблівы абмен вопытам па патрыятычным выхаванні моладзі. Упэўнены, кожная дэлегацыя ўнясе свой уклад, расказаўшы пра тое, як выкладаецца гісторыя ў ВНУ, якія мерапрыемствы праводзяцца. Мы таксама пачуем аб старонках гісторыі розных краін і народаў у тыя грозныя гады Вялікай Айчыннай вайны», — адзначыў Старшыня Палаты прадстаўнікоў.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю