Top.Mail.Ru

Занятасць насельніцтва, нарыхтоўка кармоў, эфектыўнасць работы прадпрыемстваў. Чым жыве Шумілінскі раён?

Старшыня Палаты прадстаўнікоў, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці Ігар Сергяенка наведаў з рабочай паездкай Шумілінскі раён. 


Ён усклаў кветкі да воінскіх могілак і ўзяў удзел у пасяджэнні Шумілінскага равыканкама. На парадку дня два асноўныя пытанні — рэалізацыя норм Дэкрэта Прэзідэнта «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва» і падрыхтоўка ўстаноў адукацыі раёна да новага навучальнага года. Акрамя таго, спікер Палаты прадстаўнікоў сустрэўся з калектывамі двух прадпрыемстваў Шумілінскага раёна і адказаў на пытанні работнікаў, а таксама азнаёміўся з сацыяльна-эканамічным становішчам гэтых вытворчасцяў.

Напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа Ігар Сергяенка разам з прадстаўнікамі мясцовых органаў улады і грамадскасці гарадскога пасёлка Шуміліна ўшанаваў памяць савецкіх воінаў, партызан і мірных жыхароў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Кветкі ад спікера Палаты прадстаўнікоў ляглі да помніка, усталяванага на вайсковых могілках. Пахаванне, дарэчы, занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

photo_2025-06-20_10-31-28.jpg

На пасяджэнні Шумілінскага райвыканкама Ігар Сергяенка падкрэсліў, што асноўная мэта яго візіту — комплекснае вывучэнне сітуацыі ў рэгіёне. Такую работу ўпаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў вобласці праводзіць на пастаяннай аснове ва ўсіх раёнах. Ён звярнуў увагу на сітуацыю з працоўнымі рэсурсамі, працэсы нарыхтоўкі кармоў у існуючых умовах, эфектыўнасць работы прадпрыемстваў, а таксама ў цэлым на развіццё гарпасёлка.

На разгляд было вынесена і пытанне аб ходзе падрыхтоўкі навучальных устаноў раёна да новага навучальнага года. Ігар Сергяенка пацікавіўся, ці ўсе школы маюць прысядзібныя ўчасткі, ці паспеюць адрамантаваць школу, якая мае патрэбу ў капітальным рамонце, і за кошт чаго мэтавы набор на педагагічныя спецыяльнасці ў раёне вырас з 9 да 23 чалавек. 

Спікер Палаты прадстаўнікоў падкрэсліў, што пры падрыхтоўцы да навучальнага года важна ўлічыць не толькі стан матэрыяльна-тэхнічнай базы, але і іншыя аспекты забеспячэння адукацыйнага працэсу. 

З педагагічнай грамадскасцю Шуміліна Ігар Сергяенка абмеркаваў прапанаваныя змены ў законы аб абароне правоў дзіцяці.

Пасля Старшыня Палаты прадстаўнікоў наведаў Шумілінскую ПМК-70. Візіт на прадпрыемства стаў незапланаваным пунктам у маршруце. Падчас пасяджэння Шумілінскага райвыканкама кіраўнік ПМК-70 Аляксей Крыўко далажыў аб тым, як будаўнічая арганізацыя наладзіла працу з кадрамі. Спікер Палаты прадстаўнікоў прыняў рашэнне наведаць прадпрыемства. Яно ўжо больш за 50 гадоў паспяхова працуе на будаўнічым рынку і з’яўляецца адной з вядучых будаўнічых арганізацый рэгіёна. За гады сваёй дзейнасці выканала мноства будаўнічых работ у жыллёвым і сацыяльным сектарах, у тым ліку ў аграгарадках.

photo_2025-06-20_13-45-52.jpg

Яшчэ адзін пункт у праграме рабочага візіту Ігара Сергяенкі — сустрэча з працоўным калектывам аднаго з буйных прадпрыемстваў раёна, Обальскага керамічнага завода. Менавіта тут рэалізуецца інвестыцыйны праект па вытворчасці новых відаў цэглы з выкарыстаннем цвёрдых відаў паліва ў рамках праграмы «Адзін раён — адзін праект». Падчас сустрэчы размова ішла аб бягучай грамадска-палітычнай абстаноўцы ў краіне і свеце, дзейнасці Палаты прадстаўнікоў і заканадаўчых ініцыятывах дэпутатаў. Супрацоўнікі прадпрыемства адрасавалі Ігару Сергяенку шэраг пытанняў аб бягучым стане спраў на прадпрыемстве і яго перспектывах.

Паводле прэс-службы Палаты прадстаўнікоў

Фота з ТГ-канала Палаты прадстаўнікоў

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю