Былы паўабаронца зборнай Сербіі Дзеян Мілаванавіч памёр на 42-м годзе жыцця падчас таварыскага матчу ветэранаў. Пра гэта паведамляе Smartpress. by.
У Мілаванавіча здарыўся сардэчны прыступ. Ён страціў прытомнасць праз некалькі хвілін пасля забітага гола. Экстраныя службы, якія прыбылі на месца, спрабавалі яго рэанімаваць, але намаганні аказаліся беспаспяховымі.
Мілаванавіч быў выхаванцам «Црвены Зоркі» і выступаў за клуб з 2001 па 2008 год. Таксама ў яго кар’еры былі французскі «Ланс», грэцкі «Паніаніас» і сербскі «Важдавац». У складзе маладзёжнай зборнай Сербіі ён тройчы ўдзельнічаў у чэмпіянатах Еўропы і выходзіў на Алімпіяду-2004. За нацыянальную каманду Сербіі паўабаронца правёў два матчы.