Top.Mail.Ru
235

Сенатар: Беларусь можа адыграць важную ролю ў рэалізацыі ініцыятыў ШАС

Такое меркаванне ў гутарцы з карэспандэнтам zviazda.by выказаў член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Аляксандр Гарошкін. 



— Беларусь займае важнае месца ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, актыўна ўдзельнічаючы ў інтэграцыйных працэсах і двухбаковых адносінах з Кітаем. Вынікі нядаўняга саміту ШАС прадэманстраваў імкненне краін — удзельніц да паглыблення супрацоўніцтва ў розных сферах: ад бяспекі да эканомікі і культурнага абмену, — адзначыў суразмоўца. 

Ён падкрэсліў той факт, што Беларусь, прадстаўляючы свае інтарэсы, змагла падкрэсліць важнасць шматбаковага падыходу ў вырашэнні глабальных выклікаў, такіх як тэрарызм, змяненне клімату і эканамічная нестабільнасць.

— Адным з ключавых вынікаў саміту стала прыняцце шэрагу сумесных дэкларацый, накіраваных на ўмацаванне бяспекі і развіццё эканамічных сувязяў. Беларусь, як краіна, якая знаходзіцца на скрыжаванні гандлёвых шляхоў, можа адыграць важную ролю ў рэалізацыі ініцыятыў, накіраваных на развіццё інфраструктуры і лагістыкі ў рамках ШАС, — перакананы парламентарый.

На яго думку, Беларусь, як назіральнік і актыўны ўдзельнік, мае ўсе шанцы ўмацаваць свае пазіцыі на міжнароднай арэне, выкарыстоўваючы магчымасці, якія дае ШАС, для развіцця эканомікі і павышэння ўзроўню жыцця сваіх грамадзян. 

— Ва ўмовах хутка зменлівага свету, інтэграцыя ў такія арганізацыі, як ШАС, становіцца не толькі стратэгічнай неабходнасцю, але і важным крокам да ўстойлівага развіцця і росквіту краіны, — сказаў на заканчэнне суразмоўца.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю