Top.Mail.Ru

Селівёрстаў: У антысанкцыйнай рабоце Расія і Беларусь не павінны забываць аб агульным рынку

У антысанкцыйнай рабоце Расія і Беларусь не павінны забываць аб агульным рынку Саюзнай дзяржавы. Пра гэта заявіў пасол Беларусі ў Расіі Юрый Селівёрстаў, паведамляе БелТА.



«Ёсць шмат пытанняў, калі нашы калегі ў Расійскай Федэрацыі ў антысанкцыйнай рабоце прымаюць нейкія меры па абароне свайго рынку — наогул, не толькі гандлёвага. Уносяць змены ў сваё заканадаўства, і мы не заўсёды ўпісваемся ў гэтыя рамкі. Нам трэба разумна выбудоўваць работу, каб, нягледзячы на ўзаемныя меры, якія мы ў рамках нацыянальных заканадаўстваў прымаем, не забывалі, што ў нас ёсць Саюзная дзяржава, што ў нас ёсць пералік прыярытэтных праграм і мерапрыемстваў і мы адзін аднаму не чужыя», — сказаў Юрый Селівёрстаў.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 студзеня прызначыў Юрыя Селівёрстава паслом Беларусі ў Расіі, да гэтага часу ён займаў пасаду міністра фінансаў.

«Я падумаў, а чаму б у Расіі не працаваць такому чалавеку, дзе трэба бываць у рэгіёнах, працаваць, супрацоўнічаць з расійскімі рэгіёнамі, трымаць на кантролі асноўныя кірункі нашай дзейнасці ў Расійскай Федэрацыі. І перш за ўсё ў гандлі, — адзначыў Прэзідэнт. — Вы абсалютна паглыблены ў гэтыя праблемы. Ведаеце асноўныя пытанні, якія ў нас ёсць у беларуска-расійскіх адносінах. Прыйшоў да высновы, што з усіх кандыдатур, якія прапаноўвалі, напэўна, вы падыдзеце да таго, каб працаваць у Расіі».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю