Top.Mail.Ru
70

Саюзныя парламентарыі абмяркуюць забеспячэнне эксплуатацыі аб’ектаў атамнай энергетыкі

Забеспячэнне бяспекі эксплуатацыі аб’ектаў атамнай энергетыкі ў Саюзнай дзяржаве будзе абмяркоўвацца на пасяджэнні Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. Яно пройдзе 18 сакавіка ў Маскве, паведамілі БелТА ў прэс-службе сходу.


«Удзельнікі пасяджэння абмяркуюць пытанні ажыццяўлення бяспечнай эксплуатацыі аб’ектаў атамнай энергетыкі ў Саюзнай дзяржаве, навукова-тэхнічнае суправаджэнне і тэхнічную падтрымку БелАЭС», — адзначылі ў прэс-службе.

Таксама парламентарыі разгледзяць ход рэалізацыі стратэгіі навукова-тэхналагічнага развіцця Саюзнай дзяржавы да 2035 года. Дэпутатам будзе прадстаўлена інфармацыя аб узаемадзеянні міністэрстваў Беларусі і Расіі пры праектаванні аб’ектаў з радыеактыўнымі адходамі. Асаблівую ўвагу плануецца ўдзяліць пытанням абыходжання з адпрацаваўшым ядзерным палівам і радыеактыўнымі адходамі: бяспечнае захоўванне, перапрацоўка, вывад з эксплуатацыі. 

Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрошаны прадстаўнікі міністэрстваў энергетыкі Беларусі і Расіі, МНС Беларусі, Федэральнай службы па экалагічным, тэхналагічным і атамным наглядзе, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальнага даследчага цэнтра «Курчатаўскі інстытут», дзяржкарпарацыі «Расатам», Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта і Маскоўскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя М. Э. Баўмана.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю