Праект закона «Аб змяненні законаў па пытаннях фізічнай культуры, спорту і турызму» адобраны на пасяджэнні чацвёртай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу восьмага склікання, паведаміла БелТА.
«Асноўныя змены закранулі закон „Аб турызме“. Ён дапаўняецца палажэннем пра магчымасць устанаўлення Прэзідэнтам асаблівасцяў рэгулявання адносін у сферы турызму. Таксама ўводзіцца абавязковая сертыфікацыя сродкаў размяшчэння. Гэта палажэнне пра прымяненне так званай зорнасці: дзвюх, трох, чатырох, пяці зорак, да якіх мы прывыклі. Прадугледжана рэгуляванне рэалізацыі турыстычных праектаў у бюджэтным сектары і наданне ўраду паўнамоцтваў на правядзенне спецыяльных маніторынгаў унутранага і міжнароднага ўязнога турызму. Гэта неабходна для атрымання аб’ектыўных даных пра колькасць турыстаў, пра іх траты, кірункі трат, інтарэсы і гэтак далей», — расказаў пра новаўвядзенні міністр эканомікі Юрый Чабатар.