Top.Mail.Ru

Савет Рэспублікі і ЮНІСЕФ абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння і перспектывы рэалізацыі Краінавай праграмы для Беларусі на новую пяцігодку

Сярод іх — прафарыентацыя дзяцей з інваліднасцю і падтрымка падлеткаў, якія рыхтуюцца да ўступлення ў дарослае жыццё, падтрымка жанчын і шляхі выканання прыярытэтаў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026–2030 гады.

Праграма пабудавана на прынцыпе пераемнасці і будзе развіваць ужо дасягнутыя вынікі, таму работа павінна весціся па трох узаемазвязаных кірунках: забеспячэнне аптымальнага здароўя і развіцця дзяцей і падлеткаў, стварэнне асноў для ўстойлівага будучага маладога пакалення, а таксама фарміраванне спрыяльнага сямейнага асяроддзя і надзейнай абароны ад насілля.

«Мы супрацоўнічаем з ЮНІСЕФ больш за 70 гадоў — з моманту заснавання гэтай арганізацыі. На працягу апошніх 30 гадоў наша ўзаемадзеянне ажыццяўляецца праз офіс ЮНІСЕФ у Рэспубліцы Беларусь, — адзначыў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей АЛЕЙНІК. — І за гэтыя тры дзесяцігоддзі сумеснай працы была праведзена маштабная работа па падтрымцы дзяцей, сям’і, мацярынства і дзяцінства. Агульны аб’ём праграмнага фінансавання па лініі ЮНІСЕФ за гэты перыяд склаў больш за 110 мільёнаў долараў ЗША».

Па словах Сяргея Алейніка, праграмная дзейнасць ЮНІСЕФ на наступныя пяць гадоў шмат у чым накіравана на рэалізацыю прыярытэтаў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026–2030 гады. Найперш гаворка ідзе пра дэмаграфічную бяспеку, здароўе нацыі і развіццё чалавечага патэнцыялу, развіццё сістэмы адукацыі, выхаванне патрыятычнай асобы.

Пастаянны прадстаўнік ЮНІСЕФ у Рэспубліцы Беларусь Рустам ХАЙДАРАЎ адзначыў: «Сапраўды, краіне ёсць чым ганарыцца. Яе перадавы вопыт выклікае цікавасць і ў іншых дзяржаў. І, вядома, мы гатовы аказваць садзейнічанне нашым нацыянальным партнёрам у маштабаванні і прадстаўленні дадзенага вопыту на нацыянальных і міжнародных платформах і форумах — там, дзе гэта будзе мэтазгодна і адпавядае інтарэсам краіны».

Аміна НАЗАРАВА

Фота sb.by.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю