На пасяджэнні чацвёртай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу восьмага склікання адобраны законапраект «Аб змяненні законаў па пытаннях нетракарыстання», перадае БелТА.
Гэтым законапраектам уносяцца змяненні і дапаўненні ў тры нарматыўныя прававыя акты: у Кодэкс унутранага воднага транспарту, у закон «Аб дзяржаўнай экалагічнай экспертызе, стратэгічнай экалагічнай ацэнцы і ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе», а таксама ў Кодэкс аб нетрах.
Выступаючы з дакладам, намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Віктар Галанаў адзначыў, што праект закона прадугледжвае шэраг змяненняў прававога рэгулявання адносін, якія ўзнікаюць у сувязі з геалагічным вывучэннем нетраў, здабычай карысных выкапняў, выкарыстаннем і аховай іншых рэсурсаў нетраў.