Top.Mail.Ru
292

Сасновіч выйшла ў другі раўнд Уімблдонскага турніру

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч прабілася ў другі раўнд Уімблдонскага турніру, паведамляе БелТА.



Сёння беларуска, якая займае 107-е месца ў сусветным рэйтынгу, адолела ў трохсетавым паядынку прадстаўніцу Францыі Варвару Грачову (92-ы нумар рэйтынгу WTA) — 6:4, 6:7 (5:7), 7:6 (10:8). Сустрэча доўжылася 3,5 гадзіны. У другім крузе Аляксандра Сасновіч згуляе з украінкай Элінай Світолінай (13). Сасновіч выйшла ў асноўную сетку, атрымаўшы тры перамогі ў кваліфікацыі.

Першая ракетка планеты Арына Сабаленка падолела канадскую тэнісістку Карсан Брэнсцін (194) — 6:1, 7:5. У 1/32 фіналу спаборніцай беларускі будзе пераможца матчу паміж чэшскай тэнісісткай Марыяй Боўзковай (48) і новазеландкай Лулу Сан (47).

Заўтра Вікторыя Азаранка (87) у 1/64 фіналу сустрэнецца з расіянкай Анастасіяй Захаравай (95).

Уімблдонскі турнір завершыцца 13 ліпеня. Пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночным разрадах заробяць па 2000 рэйтынгавых ачкоў і па 3 млн фунтаў стэрлінгаў. Год таму чэмпіёнамі сталі іспанец Карлас Алькарас і чэшка Барбара Крэйчыкава.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю