224
Сасновіч выйшла ў асноўную сетку турніру WTA-1000 у Мадрыдзе
22.04.2025 | 16:33
Цяперашні мадрыдскі турнір завершыцца 4 мая, яго пераможца запрацуе 985 тыс. еўра і 1000 рэйтынгавых ачкоў.
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (110-ы нумар сусветнага рэйтынгу) выйшла ў асноўную сетку турніру WTA-1000 Mutua Madrid Open з агульным прызавым фондам 7,8 млн еўра, паведамляе БелТА.
Сёння ў паядынку другога раўнда кваліфікацыі беларуска сустракалася з Амерыканкай Тайрай Кацярынай Грант (356) і перамагла ў дзвюх партыях — 6:1, 7:5. Учора ў стартавым кваліфікацыйным матчы Аляксандра Сасновіч упэўнена перайграла шведку Мір’ям Б’ёрклунд (549) — 6:3, 6:1.
Без удзелу ў кваліфікацыі на грунтавых кортах іспанскай сталіцы згуляюць дзве прадстаўніцы Беларусі. У 1/64 фіналу Вікторыя Азаранка (48) сустрэнецца з сербскай тэнісісткай Вольгай Данілавіч (34). Першая ракетка планеты Арына Сабаленка пачне выступленне з другога раўнда. У 2021 і 2023 гадах яна станавілася чэмпіёнкай гэтых спаборніцтваў, а год таму саступіла ў вырашальным матчы польскай тэнісістцы ізе Свентэк.
Фота: НАК