Top.Mail.Ru

Сасновіч выйшла ў 1/8 фіналу турніру WTA ў Брысбене

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч прадаўжае перамагаць на турніры катэгорыі WTA-500 у аўстралійскім Брысбене з прызавым фондам $1,2 млн, паведамляе БелТА. 


7 студзеня ў другім раўндзе беларуска, якая займае 113-е месца ў сусветным рэйтынгу, упэўнена абыграла 14-ю ракетку свету датчанку Клару Таўсан — 6:3, 6:3. У матчы 1/32 фіналу Сасновіч перамагла расійскую тэнісістку Ганну Блінкову (61-ы нумар рэйтынгу WTA) — 7:5, 6:1, а ў трэцім крузе сустрэнецца з яшчэ адной расіянкай Людмілай Самсонавай (17). У асноўную сетку Аляксандра Сасновіч прабілася праз кваліфікацыю, абыграўшы балгарку Вікторыю Томаву (128) — 6:2, 6:2 і прадстаўніцу Узбекістана Марыю Цімафееву (138) — 2:6, 6;3, 6:2. 

Першая ракетка планеты беларуска Арына Сабаленка ў 1/16 фіналу разграміла прадстаўніцу Іспаніі Крысціну Букшу (50) — 6:0, 6:1, а заўтра ў матчы за траплянне ў чвэрцьфінал яе саперніцай будзе румынка Сарана Кырсця (41). Год у вырашальным паядынку Brisbane International Сабаленка перамагла расійскую тэнісістку Паліну Кудзярметаву. У першым раўндзе парнага разраду Арына Сабаленка і іспанская тэнісістка Паула Бадоса абыгралі расійска-кітайскі тандэм Людміла Самсонава / Чжан Шуай. 

Турнір у Брысбене завершыцца 11 студзеня.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю