Top.Mail.Ru
333

Сасновіч пераможна стартавала ў кваліфікацыі Australian Open

На кортах Мельбурна стартавала кваліфікацыя першага ў сезоне тэніснага турніру серыі «Вялікага шлема» — адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, паведамляе БелТА.



Першай з беларускіх тэнісістак выступленне на Australian Open пачала Аляксандра Сасновіч, якая сёння ўпэўнена абгуляла ў дзвюх партыях прадстаўніцу Францыі Ксенію Яфрэмаву — 6:3, 6:1. У другім кваліфікацыйным раўндзе саперніцай беларускі будзе Кацінка фон Дайхман з Ліхтэнштэйна. 

Заўтра яшчэ адна беларуска Ірына Шымановіч у першым крузе кваліфікацыі сустрэнецца з прадстаўніцай Аўстраліі Арынай Радзівонавай. Каб прабіцца ў асноўную сетку аўстралійскага чэмпіянату, тэнісісткам трэба пераадолець тры кваліфікацыйныя бар’еры.

Асноўны этап Australian Open пройдзе з 18 студзеня па 1 лютага.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю