Top.Mail.Ru
332

Сапега: Беларусь — дзяржава, здольная захаваць мір і эканамічнае развіццё ў самых складаных умовах

Такім меркаваннем з карэспандэнтам zviazda.by падзялілася член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Людміла Сапега.


— Сучасная Беларусь — гэта краіна з устойлівым суверэнітэтам, дзяржава, здольная захаваць мір і эканамічнае развіццё ў самых складаных умовах. Такую выснову, на думку суразмоўніцы, можна зрабіць па выніках праведзенай нарады ў Палацы Незалежнасці. 

— Сённяшняя Беларусь, паводле слоў Прэзідэнта, гэта сярэдняя па еўрапейскіх мерках краіна з адкрытай, арыентаванай на экспарт эканомікай. Таму асноўнымі прыярытэтамі на знешнепалітычным контуры павінна быць нарошчванне і эфектыўнасць знешняга гандлю. І ніякія спасылкі на эканамічныя санкцыі і палітычны ціск не могуць служыць апраўданнем нізкага якасці працы на гэтым кірунку, — падкрэсліла сенатар.

Яна прывяла тэзіс Прэзідэнта аб тым, што няма выніку — вас там няма:

— Любую чарговую забарону з боку таго ж ЕС неабходна разглядаць выключна як магчымасць рэалізацыі айчыннай прадукцыі ў іншых рэгіёнах: у Афрыцы, у Азіі, у Лацінскай Амерыцы. Гэта не зусім чужыя нам краіны. У многіх краінах Афрыкі, напрыклад, трактары «Беларусь» і іншую прадукцыю беларускіх вытворцаў ведаюць яшчэ з савецкіх часоў. 

Яна нагадала, што многія лідары гэтых краін у свой час вучыліся ў савецкіх, у тым ліку беларускіх ВНУ:

— І яны выдатна дасведчаныя, што беларусы заўсёды цвёрда выконваюць свае абавязацельствы, ніколі не блытаючы эканоміку з палітыкай. Таму абсалютна мае рацыю Аляксандр Лукашэнка, калі нават пад ціскам з боку турбапатрыётаў не адмаўляецца ад палітыкі шматвектарнасці. Найперш у эканоміцы.

Галоўная задача, перакананая сенатар, скарыстацца любым шанцам і цвёрда стаяць на абароне інтарэсаў Беларусі. 

— Што немагчыма зрабіць без падтрымкі з боку Расіі — краіны, дзе пражывае найбольш блізкі нам ментальна і гістарычна народ. Вопыт апошніх гадоў наглядна дэманструе: чым цясней нашы эканамічныя сувязі з Расійскай Федэрацыі, тым мацней і непарушней наш рэальны суверэнітэт і незалежнасць, — заключае парламентарый.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю