Самыя актыўныя банкаўскія ўкладчыкі ў Беларусі — жанчыны. Пра гэта гаворыцца ў абследаванні па рэалізацыі банкаўскага прынцыпу «Ведай свайго кліента», якое апублікавана на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БелТА.
Вызначаны асноўныя тэндэнцыі першага квартала 2025 года. Так, самыя актыўныя ўкладчыкі — жанчыны. Прырост тэрміновых і ўмоўных банкаўскіх укладаў насельніцтва склаў 2,1%. Колькасць ўкладчыкаў павялічылася на 2, 9%. Безадзыўныя рублёвыя ўклады насельніцтва — аснова рознічнага дэпазітнага партфеля банкаў, падкрэслілі ў Нацбанку.
Пашыраецца выкарыстанне каналаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання — доля ўкладаў, аформленых анлайн, у агульным аб’ёме размешчаных тэрміновых укладаў фізічных асоб склала 48,8%.
Сярэдняя сума банкаўскага ўкладу на аднаго ўкладчыка на 1 красавіка 2025 года — Br15,1 тыс.у нацыянальнай валюце і $8,4 тыс. у замежнай валюце.