Top.Mail.Ru
76

Самы вялікі задэклараваны даход — дывідэнды

Сёлета пададзена крыху больш за 20 тысяч падатковых дэкларацый, год таму на гэту ж дату было 19 тысяч. Тэндэнцыя захоўваецца. Летась усяго было пададзена 47 тысяч дэкларацый. 


Сёлета таксама чакаецца падача на ўзроўні 45–50 тысяч дэкларацы. Па асноўнай дзейнасці дэкларуюцца даходы з-за мяжы і звышпрыбыткі. «Цяпер больш часты продаж маёмасці (як вынік — дэкларацыя гадавых даходаў), яна паступова сыходзіць на нішто», — лічыць начальнік Галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах Андрэй КАВАЛЕЎСКІ.

Паводле леташняй статыстыкі, даходы з-за мяжы склалі больш за 60 % ад усіх пададзеных дэкларацый. Улічваючы санкцыі, якія ўведзены ў дачыненні да нашай краіны, атрымліваецца, што асноўныя грашовыя пераводы ідуць у першую чаргу ў межах краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Летась самы вялікі падатак па дэкларацыі заплаціў рэзідэнт нашай краіны, які атрымаў дывідэнды ад беларускай арганізацыі. І дывідэнды складалі больш (значна больш) за 10 мільёнаў рублёў. 

Дэкларацыя запаўняецца нават калі продаж нерухомасці або транспарту ажыццяўляўся з мінусам. Напрыклад, калі кліент прадаў грузавік, але са стратай для сябе. Купіў у свой час за 10 тысяч рублёў, а прадаў за 7 тысяч. Падатковая дэкларацыя ў любым выпадку падаецца, паколькі ўсе выдаткі ўлічвае толькі падатковы орган. Адпаведна, падатковая база будзе роўная нулю, паколькі даход меншы, чым расходная частка, але дэкларацыя падаецца, і ўжо па факце будзе вырашана, што прадавец машыны дзяржаве нічога не вінен.

Сяргей КУРКАЧ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю