Top.Mail.Ru

Саміт БРІКС праходзіць ў Рыа-дэ-Жанейра. Беларусь на саміце прадстаўляе міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў

Саміт аб'яднання БРІКС, у якім у 2025 годзе старшынюе Бразілія, праходзіць у Рыа-дэ-Жанейра 6 і 7 ліпеня. Пра гэта паведамляе РІА Навіны.



Пляцоўкай мерапрыемства выступае Музей сучаснага мастацтва Рыа-дэ-Жанейра. 

Расійскую дэлегацыю ўзначальвае міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прыме ўдзел у пленарным пасяджэнні па відэасувязі.

Як ужо паведамлялася, Беларусь на саміце прадставіць міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў. Упершыню Беларусь прыме ўдзел у мерапрыемстве на высокім узроўні пасля атрымання ў студзені 2025 года статусу дзяржавы — партнёра пры аб’яднанні. Праграмай візіту прадугледжаны выступленні кіраўніка беларускай дэлегацыі на пашыраных пасяджэннях з удзелам лідараў дзяржаў БРІКС, а таксама двухбаковыя кантакты з кіраўнікамі знешнепалітычных ведамстваў краін аб’яднання. Чакаецца абмен думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня і перспектывах удзелу Беларусі ў ініцыятыўных фарматах БРІКС на прынцыпах раўнапраўя, шматбаковасці і ўзаемнай павагі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю