Top.Mail.Ru
230

Самабытнасць розных народаў, пейзажы гор і мораў. Выстава «Паміж небам і зямлёй» адкрываецца ў Гомелі

Выстава жывапісу Уладзіміра Гладкова «Паміж небам і зямлёй» адкрываецца 30 кастрычніка ў карціннай галерэі Г. Х. Вашчанкі, паведамляе БелТА.



У экспазіцыі каля 50 твораў члена Беларускага саюза мастакоў Уладзіміра Гладкова. У іх раскрыты гістарычны ўклад жыцця, самабытнасць і нацыянальныя традыцыі народаў Беларусі, Расіі, Узбекістана, Туркменістана, Кыргызстана, Таджыкістана, Грэцыі, Турцыі, Кітая, Афганістана. У працах аўтар надае ўвагу дэталяў нацыянальнага касцюма, упрыгожванням, традыцыйным заняткам і промыслам.

Манументальная прыгажосць архітэктурных помнікаў Ніжняга Ноўгарада, Кастрамы, Самарканда, Бухары, Стамбула, Венецыі, Лейпцыга, Амстэрдама і іншых гарадоў паказана ў серыі гарадскіх пейзажаў. А пейзажы гор, пустыняў, рэк, азёр і мораў дапаўняюць прыгажосць і унікальнасць тых краін, дзе давялося пабываць мастаку.

У экспазіцыю ўвайшлі творы розных гадоў: жанравыя, пейзажныя кампазіцыі, партрэты. «Мастак раскрывае свой свет праз рэалістычную і адначасова лірычную перадачу любімых месцаў і прадметаў, надаючы пільную ўвагу стварэнню цэласнай каляровай гармоніі, якая адрознівае яго творы. Жывапісец прадстаўляе свет у найтонкіх лірычных перажываннях і кранальных глыбінёй і выразнасцю драматычных калізіях», — падкрэслілі арганізатары. 

Выстава будзе працаваць па 30 лістапада.

Уладзімір Гладкоў нарадзіўся 12 мая 1947 года ў Туркменістане. У 1976 годзе скончыў графічны факультэт Ташкенцкага педагагічнага інстытута. З 2002 года жыве ў Мінску. Працуе ў жывапісе, графіцы, займаецца праектаваннем музейных экспазіцый.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю