Салігорскі «Шахцёр» стаў пераможцам фінальнага тура чэмпіянату Санкт-Пецярбурга па баскетболе 3×3, паведамляе БелТА.
Салігорскі «Шахцёр» стаў пераможцам фінальнага тура чэмпіянату Санкт-Пецярбурга па баскетболе 3×3, паведамляе БелТА.
У горадзе на Няве салігорская дружына атрымала перамогі ва ўсіх пяці праведзеных сустрэчах, у вырашальным паядынку за першае месца «Шахцёр» выйграў у расійскай каманды АБК Б. Б. з вынікам 21:14. У складзе пераможцаў выступалі Сяргей Вабішчэвіч, Дзмітрый Куратнік, Аляксей Навойчык і Максім Каратцоў. Вярнуўшыся дадому, спартсмены «Шахцёра» занялі першае і другое месцы на другім этапе адкрытага чэмпіянату Беларусі па баскетболе 3×3. Трэцім стаў БК «МІНСК». У спаборніцтвах жаночых каманд першынствавалі «Прыгажуні», на другой пазіцыі «Зоркі», трэцяе месца ў каманды САЭС-ЦССТ. Усяго ў другім туры выступілі 192 каманды з Беларусі, Кітая і Расіі.
У гэтым сезоне ў спаборніцтвах чэмпіянату Беларусі і Нацыянальнай лізе па баскетболе 3×3 прымаюць удзел юнакі і дзяўчаты ад 13 гадоў, усяго дзесяць катэгорый — ад аматараў да прафесіяналаў. Трэці этап пройдзе на пляцоўках «Палова-Арэны» каля мінскага Палаца спорту 2-3 жніўня, а пераможцы і прызёры вызначацца пасля фінальнага этапу, які запланаваны на 6 і 7 верасня. Па выніках сезона лепшыя ігракі будуць узнагароджаны спецыяльнымі прызамі ад партнёраў турніру.
Арганізатары спаборніцтваў — Беларуская федэрацыя баскетбола, Міністэрства спорту і турызму, Палац спорту і ТАА «Спорт-фармат».