Жыхарка Салігорска не знайшла пакінуты ёю на лесвічнай пляцоўцы веласіпед і звярнулася ў міліцыю. Сышчыкі з крымінальнага вышуку знайшлі прапажу ў ламбардзе.
Як расказаў начальнік аддзела крымінальнага вышуку Салігорскага РАУС Андрэй Шарко, аператыўнікі ўстанавілі наступнае.
- 39-гадовы выпадковы прахожы ўбачыў пакінутага без нагляду жалезнага каня і адразу здаў у ламбард. Аказваецца фігурант і вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі ў сярэдзіне мая, дзе адбываў пакаранне за крадзеж. У выніку не пратрымаўся і трох месяцаў на свабодзе.