Top.Mail.Ru
313

Сабаленка згуляе ў фінале турніру WTA-1000 у Мадрыдзе

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ў чацвёрты раз згуляе ў фінале турніру WTA-1000 Mutua Madrid Open з прызавым фондам 7,8 млн еўра, паведамляе БелТА.

У вырашальным паядынку саперніцай першай ракеткі планеты будзе амерыканка Коры Гаўф, якая займае чацвёртую пазіцыю ў сусветным рэйтынгу. У паўфінале Арына Сабаленка падолела ўкраінскую тэнісістку Эліну Світоліну (17-ы нумар рэйтынгу WTA) — 6:3, 7:5, а яе сённяшняя саперніца разграміла польку Ігу Свёнтэк (2) — 6:1, 6:1.

У дзевяці папярэдніх паядынках Сабаленка пяць разоў перамагала Гаўф. Іх сённяшняя сустрэча пачнецца ў 19.30 па мінскім часе. Яго пераможца запрацуе 985 тыс. еўра і 1000 рэйтынгавых ачкоў. У 2021 і 2023 гадах Арына Сабаленка станавілася чэмпіёнкай гэтых спаборніцтваў, а год таму саступіла ў вырашальным матчы Іге Свентэк.

Заўтра ў вырашальным паядынку ў мужчын Брытанскі тэнісіст Джэк Дрэйпер (6) будзе супернічаць з нарвежцам Касперам Руўдам (15).


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю