Top.Mail.Ru
392

Сабаленка завершыць год лідарам сусветнага рэйтынгу WTA

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка захавала лідарства ў сусветным рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі, паведамляе БелТА са спасылкай на афіцыйны сайт WTA.



Па стане на 13 кастрычніка Сабаленка мае 10 400 ачкоў і апярэджвае другую Ігу Свёнтэк з Польшчы больш чым на паўтары тысячы балаў. Тройку замыкае амерыканка Кока Гауф (7873). Беларуская тэнісістка завершыць 2025 год на першым месцы незалежна ад далейшых вынікаў — Свёнтэк ужо не дагоніць Арыну па ачках.

На мінулым тыдні Сабаленка дайшла да паўфіналу турніру катэгорыі WTA-1000 у кітайскім Ухані.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю