Top.Mail.Ru

Сабаленка захавала лідарства ў WTA

Пасля выхаду ў фінал адкрытага чэмпіянату Аўстраліі беларуска Арына Сабаленка працягвае ўзначальваць рэйтынг Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе БелТА.


У актыве першай ракеткі планеты засталося 10 990 ачкоў, пераможца Australian Open Алена Рыбакіна з Казахстана паднялася на дзве пазіцыі і зараз займае трэцяе месца. Беларуска Аляксандра Сасновіч апусцілася на чатыры радкі і знаходзіцца на 109-й пазіцыі, Вікторыя Азаранка займае зараз 149-е месца, Ірына Шымановіч на 158-м месцы.

Першая дзясятка новага рэйтынгу WTA:

  1. Арына Сабаленка (Беларусь) — 10 990 ачкоў;
  2. Іга Свёнтэк (Польшча) — 7978;
  3. Алена Рыбакіна (Казахстан) — 7610;
  4. Аманда Анісімава (ЗША) — 6680;
  5. Коры Гаўф (ЗША) — 6423; 
  6. Джэсіка Пегула (ЗША) — 6103;
  7. Міра Андрэева (Расія) — 4731; 
  8. Жасмін Пааліні (Італія) — 4267;
  9. Белінда Бенчыч (Швейцарыя) — 3342;
  10. Эліна Світаліна (Украіна) — 3205. 

Рэйтынг Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (ATP) узначальвае наваспечаны чэмпіён Australian Open іспанец Карлас Алькарас, на другой пазіцыі — італьянец Янік Сінер, трэцім стаў фіналіст аўстралійскага першынства серб Новак Джокавіч. Найлепшы з прадстаўнікоў Беларусі Эрык Аруцюнян займае 433-е месца.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю