У вырашальным паядынку лідар сусветнага рэйтынгу перайграла трэцюю ракетку планеты казахстанскую тэнісістку Алену Рыбакіну — 3:6, 6:3, 7:6 (8:6). Для Сабаленкі гэта быў трэці фінал у Індыян-Уэлсе — у 2023 годзе яна саступіла Рыбакінай, а год таму прайграла расійскай тэнісістцы Міры Андрэевай. Пераможца зарабіла больш за $1,1 млн, а прайграўшая атрымала $612,3 тыс. На шляху да фінальнай сустрэчы Сабаленка пераадолела японку Хінэмэ Сакацуме (132-і нумар сусветнага рэйтынгу) — 6:4, 6:2, румынку Жаклін Крысціян (35) — 6:4, 6:1, японскую тэнісістку Наомі Осаку (16) — 6:2, 6:4, канадку Вікторыю Мбока (10) — 7:6 (7:0), 6:4 і чэшку Лінду Наскову (14) — 6:3, 6:4.
У 2012 і 2016 гадах турнір у Індыян-Уэлсе выйгравала беларуска Вікторыя Азаранка.