Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка пераможна пачала выступ на другім у сезоне турніры серыі «Вялікага шлема» — адкрытым чэмпіянаце Францыі, паведамляе БелТА.
Сёння ў матчы 1/64 фіналу першая ракетка планеты сустракалася з Расійскай тэнісісткай Камілай Рахімавай (75-ы нумар сусветнага рэйтынгу) і ўпэўнена перамагла ў дзвюх партыях — 6:1, 6:0. У другім раўндзе саперніцай Сабаленкі будзе пераможца матчу паміж швейцаркай Жыль Тайхманн (98) і італьянкай Лукрэцыяй Стэфаніні (153).
Заўтра ў барацьбу ўступіць яшчэ адна беларуска Вікторыя Азаранка (73), якая ў першым крузе сустрэнецца з бельгійкай Янінай Вікмаер (1133).
Агульны прызавы фонд цяперашняга French Open складае 56,3 млн еўра, пераможцы ў адзіночным разрадзе ў мужчын і жанчын запрацуюць па 2,55 млн еўра і па 2000 рэйтынгавых ачкоў. Год таму жаночы турнір выйграла польская тэнісістка іга Свентэк, а ў мужчын перамог іспанец Карлас Алькарас.