Top.Mail.Ru
131

Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру WTA ў Брысбене

Беларуска Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру WTA-500 у аўстралійскім Брысбене, паведамляе БелТА.



Сёння першая ракетка планеты перамагла румынку Сарану Кырсцю (41-ы нумар сусветнага рэйтынгу) — 6:3, 6:3. У паядынку за выхад у паўфінал саперніцай беларускі будзе пераможца матчу паміж расіянкай Дзіянай Шнайдэр (21) і амерыканкай Мэдысан Кіз (7).

У 1/16 фіналу Сабаленка разграміла прадстаўніцу Іспаніі Крысціну Букшу (50) — 6:0, 6:1. Год таму ў вырашальным паядынку Brisbane International Сабаленка выйграла ў расійскай тэнісісткі Паліны Кудзярметавай.

Яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч (113) адолела ў 1/32 фіналу расіянку Ганну Блінкову (61) — 7:5, 6:1, у другім крузе была мацнейшая за датчанку Клару Таўсон (14) — 6:3, 6:3, а сёння ў 1/8 фіналу сустрэнецца з расійскай тэнісісткай Людмілай Самсонавай (17). У асноўную сетку Аляксандра Сасновіч прабілася праз кваліфікацыю, абыграўшы балгарку Вікторыю Томаву (128) — 6:2, 6:2, і прадстаўніцу Узбекістана Марыю Цімафееву (138) — 2:6, 6;3, 6:2.

Турнір у Брысбене завершыцца 11 студзеня.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю