Top.Mail.Ru

Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру WTA-500 у Берліне

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру катэгорыі WTA-500 у Берліне з прызавым фондам 921 тыс. еўра, паведамляе БелТА.



У матчы 1/8 фіналу першая ракетка планеты перамагла прадстаўніцу Швейцарыі Рэбеку Масараву, якая займае 112-е месца ў сусветным рэйтынгу, — 6:2, 7:6. Гэтая сустрэча пачалася ўчора ўвечары, але пасля першай партыі была спыненая і дагульвалася сёння. У чвэрцьфінале саперніцай беларускі будзе пераможца матчу паміж прадстаўніцай Казахстана Аленай Рыбакінай (11-ы нумар сусветнага рэйтынгу) і чэшскай тэнісісткай Кацярынай Сіняковай (74).

Спаборніцтвы на травяных кортах сталіцы Германіі завершацца 22 чэрвеня. Пераможца заработае 500 рэйтынгавых ачкоў і 142,6 тыс. еўра прызавых.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю