Top.Mail.Ru
236

Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу турніру WTA-1000 ва Ухані

Беларуска Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу турніру WTA-1000 ва Ухані з прызавым фондам $3,6 млн, паведамляе БелТА.



Сёння ў матчы трэцяга раўнда лідар сусветнага рэйтынгу абыграла расійскую тэнісістку Людмілу Самсонаву (20-ы нумар рэйтынгу WTA) — 6:3, 6:2. У 1/16 фіналу Арына Сабаленка адолела славацкую тэнісістку Рэбеку Шрамкаву (68) — 4:6, 6:3, 6:1, а ў паядынку за выхад у чвэрцьфінал сустрэнецца з пераможцай сустрэчы паміж прадстаўніцай Казахстана Аленай Рыбакінай (9) і чэшскай тэнісісткай Ліндай Насковай (17).

Арына Сабаленка тройчы станавілася пераможцай турніру ва Ухані — у 2018-м, 2019-м і 2024 гадах.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю