Top.Mail.Ru

Сабаленка ўвайшла ў Савет ігракоў тэнісных турніраў «Вялікага шлема»

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ўвайшла ў склад Савета ігракоў «Вялікага шлема», паведамляе БелТА.

Савет ігракоў быў заснаваны ў жніўні спартсменамі і арганізатарамі чатырох самых прэстыжных турніраў — Australian Open, French Open, Wimbledon і US Open. У першы склад Савета ігракоў увайшлі па шэсць мужчын і жанчын. Разам з Арынай Сабаленка гэта Алена Рыбакіна (Казахстан), Джэсіка Пегула, Іва Ёвіч (абедзве — ЗША), Эліна Світоліна (Украіна), Марыя Сакары (Грэцыя), Новак Джокавіч (Сербія), Аляксандр Звераў (Германія), Бен Шэлтан (ЗША), Фелікс Аже-Альясім (Канада), Ларэнца Музеці (Італія) і Артур Рындэркнеш (Францыя).

Стварэнне Савета ігракоў было адным з трох галоўных патрабаванняў тэнісістаў да арганізатараў буйнейшых спаборніцтваў разам з павелічэннем прызавых сум і паляпшэннем сацыяльных гарантый удзельнікам турніраў серыі «Вялікага шлема».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю