У амерыканскім Цынцынаці адбылася жараб’ёўка турніру WTA-1000 з прызавым фондам $5,1 млн, паведамляе БелТА.
Дзеючая чэмпіёнка гэтых спаборніцтваў першая ракетка планеты беларуска Арына Сабаленка пачне выступленне з другога раўнда, дзе яе саперніцай будзе пераможца паядынку паміж чэшскай тэнісісткай Маркетай Вандроўшавай (63-і нумар сусветнага рэйтынгу) і румынкай Жаклін Крысціян (52).
- Яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч (119) спрабуе прабіцца ў асноўную сетку праз кваліфікацыю. Учора ў матчы першага раўнда з амерыканкай Уітні Асігвэ яна ўступіла ў першай партыі з лікам 6:7, а затым сустрэча была перапынена і прадоўжыцца сёння вечарам. Пераможца гэтай гульні сустрэнецца з прадстаўніцай Іспаніі Крысцінай Букшай (96).