На турніры WTA-1000 у амерыканскім Індыян-Уэлсе з прызавым фондам $9,4 млн адбыліся стартавыя сустрэчы першага раўнда, пасля якіх галоўныя фаварыты даведаліся пра сваіх першых апанентаў, паведаміла БелТА.
У 1/32 фіналу саперніцай першай ракеткі планеты беларускі Арыны Сабаленка будзе японская тэнісістка Хінэмэ Сакацумэ (132-і нумар сусветнага рэйтынгу), якая абыграла амерыканку Алісію Паркс (96) — 6:4, 6:3. Японка прабілася ў асноўную сетку, атрымаўшы дзве перамогі ў кваліфікацыі.
Спаборніцтвы ў Індыян-Уэлсе завершацца 15 сакавіка. У фінальным матчы мінулага года Арына Сабаленка ўступіла расійскай тэнісістцы Міры Андрэевай, а ў вырашальным паядынку 2023 года прайграла прадстаўніцы Казахстана Алене Рыбакінай. У 2012 і 2016 гадах пераможцай гэтага турніру станавілася беларуска Вікторыя Азаранка.