Top.Mail.Ru

Сабаленка стала чвэрцьфіналісткай адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе

Беларуска Арына Сабаленка выйграла чацвёрты паядынак на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе ў Мельбурне

Сёння ў 1/8 фіналу першая ракетка планеты перамагла канадку Вікторыю Мбока, якая займае 16-е месца ў сусветным рэйтынгу, — 6:1, 7:6 (7:1). Паядынак доўжыўся 1 гадзіну 27 хвілін. У чвэрцьфінале беларуска будзе спаборнічаць з амерыканскай тэнісісткай Івай Ёвіч (27-ы нумар рэйтынгу WTA).

У першым раўндзе Арына Сабаленка перамагла ў дзвюх партыях прадстаўніцу Францыі Тыянцоа Ракатамангу (118) — 6:4, 6:1, затым таксама ўпэўнена перайграла кітайскую тэнісістку Чжу Сян Бай (702) — 6:3, 6:1, а ў 1/16 фіналу адолела на двух тай-брэйках прадстаўніцу Аўстрыі Анастасію Патапаву (55) — 7:6 (7:4), 7:6 (9:7).

Арына Сабаленка двойчы запар выйгравала Australian Open (2023, 2024), а год таму саступіла ў фінальным паядынку амерыканцы Мэдысан Кіз.

Яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч (102), якая прабілася ў асноўную сетку першага ў сезоне турніру серыі «Вялікага шлема» праз кваліфікацыю, у першым крузе прайграла італьянцы Жасмін Пааліні (7) — 1:6, 2:6.

Турнір на кортах «Мельбурн парка» завершыцца 1 лютага.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю