Top.Mail.Ru
261

Сабаленка саступіла Рыбакінай у фінале Australian Open

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка не змагла ў трэці раз стаць пераможцай першага ў сезоне тэніснага турніру серыі «Вялікага шлема» — адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, паведамляе БелТА.

Сёння ў вырашальным паядынку першая ракетка планеты беларуска Арына Сабаленка саступіла прадстаўніцы Казахстана Алене Рыбакінай, якая займае пятае месца ў сусветным рэйтынгу, — 4:6, 6;4, 4:6. Сустрэча працягвалася 2 гадзіны 20 хвілін. Алена Рыбакіна ў другі раз стала трыумфатарам спаборніцтваў «Вялікага шлема». Да гэтага яна выйграла Уімблдон у 2022 годзе.

Для Сабаленка гэта быў чацвёрты фінал Australian Open — у фінальным матчы 2023 года яна адолела Рыбакіну ў трохсетавым паядынку, у 2024 годзе перамагла кітаянку Чжэн Цыньвэнь, а год таму саступіла тытул амерыканскай тэнісістцы Мэдысан Кіз. Усяго ў 27-гадовай Арыны Сабаленка чатыры Вікторыі на турнірах серыі «Вялікага шлема», акрамя перамог у Мельбурне яна таксама двойчы выйгравала US Open (2024, 2025). У яе актыве 22 перамогі на турнірах пад эгідай WTA. 

Фінальны матч мужчынскага турніру адбудзецца заўтра — лідар сусветнага рэйтынгу іспанец Карлас Алькарас будзе сапернічаць з сербам Новакам Джокавічам.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю