Top.Mail.Ru
255

Сабаленка правядзе матч 1/4 фіналу турніру WTA-1000 у Рыме

На турніры катэгорыі WTA - 1000 у Рыме з прызавым фондам 6 млн еўра вызначацца апошнія ўдзельніцы паўфінальнай стадыі, паведамляе БелТА.

Першая ракетка планеты беларуска Арына Сабаленка ў заключным чвэрцьфінале сустрэнецца з алімпійскай чэмпіёнкай кітайскай тэнісісткай Чжэн Цыньвэнь (8-ы нумар рэйтынгу WTA). На прафесійных турнірах яны сустракаліся паміж сабой шэсць разоў, і беларуска нязменна перамагала. У выпадку сённяшняга выйгрышу ў Кітаянкі Сабаленка згуляе ў паўфінале з пераможцай сустрэчы паміж амерыканкай Коры Гаўф (3) і расіянкай Мірай Андрэевай (7). На сёлетніх спаборніцтвах у Рыме Арына Сабаленка перамагла расіянку Анастасію Патапаву (34) - 6:2, 6:2, прадстаўніцу ЗША Сафію Кенін (31) - 3:6, 6:3, 6:2, украінскую тэнісістку Марту Касцюк (27) - 6:1, 7:6 (10:8). У 2024 годзе Арына Сабаленка ў фінале рымскага турніру прайграла польскай тэнісістцы ізе Свёнтэк, якая на гэты раз прайграла ў 1/16 фіналу амерыканцы Даніэль Колінз.

Першымі паўфіналісткамі ўчора сталі італьянская тэнісістка Ясмін Пааліні (5) і амерыканка Пейтан Стэрнс (42).

Цяперашні турнір на грунтавых кортах італьянскай сталіцы завершыцца 17 мая, яго пераможца запрацуе 1000 рэйтынгавых ачкоў і 877,3 тыс.еўра прызавых.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю