Беларуска Арына Сабаленка прабілася ў паўфінал турніру WTA-500 у аўстралійскім Брысбене, паведамляе БелТА.
У сённяшнім чвэрцьфінальным паядынку лідар сусветнага рэйтынгу перайграла амерыканскую тэнісістку Мэдысан Кіз (7-ы нумар рэйтынгу WTA) — 6:3, 6:3. У паядынку за выхад у фінал саперніцай беларускі будзе чэшка Караліна Мухава (20), якая перамагла прадстаўніцу Казахстана Алёну Рыбакіну (5).
Да гэтага Сабаленка абыграла прадстаўніцу Іспаніі Крысціну Букшу (50) — 6:0, 6:1, і румынку Сорану Кырсцю (41) — 6:3, 6:3. Год таму ў вырашальным паядынку Brisbane International Сабаленка выйграла ў расійскай тэнісісткі Паліны Кудэрметавай.
Яшчэ адна беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (113) абыграла ў 1/32 фіналу Ганну Блінкову (61) з Расіі — 7:5, 6:1, у другім крузе была мацнейшая за датчанку Клару Таўсон (14) — 6:3, 6:3, а ў 1/8 фіналу саступіла расійскай тэнісістцы Людміле Самсонавай (17) — 4:6, 4:6. У асноўную сетку Сасновіч прабілася праз кваліфікацыю, перамогшы балгарку Вікторыю Тамаву (128) — 6:2, 6:2, і прадстаўніцу Узбекістана Марыю Цімафееву (138) — 2:6, 6;3, 6:2.
Турнір у Брысбене завершыцца 11 студзеня.