Top.Mail.Ru

Сабаленка першая, Свёнтак апусцілася на пятае месца ў рэйтынгу WTA

Беларуска Арына Сабаленка прадаўжае ўзначальваць рэйтынг Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе БелТА.


Пасля заканчэння турніру ў Рыме, на якім Сабаленка дабралася да чвэрцьфіналу, у яе 10 683 ачкі. На другую пазіцыю паднялася фіналістка рымскага турніру Коры Гаўф, яе пераможца Ясмін Пааліні займае чацвёртае месца, а былы другі нумар сусветнага рэйтынгу Іга Свёнтак апусцілася на пяты радок. Беларуска Вікторыя Азаранка страціла адразу 19 пазіцый і знаходзіцца на 73-й пазіцыі, у Аляксандры Сасновіч 107-е месца.

Першая дзясятка рэйтынгу WTA:

  1. Арына Сабаленка (Беларусь) — 10 683 ачкі.
  2. Коры Гаўф (ЗША) — 6863.
  3. Джэсіка Пегула (ЗША) — 6243.
  4. Ясмін Пааліні (Італія) — 5865.
  5. Іга Свёнтак (Польшча) — 5838.
  6. Міра Андрэева (Расія) — 4986.
  7. Мэдзісан Кіз (ЗША) — 4674.
  8. Чжэн Цыньвэнь (Кітай) — 4368.
  9. Эма Навара (ЗША) — 3831.
  10. Паўла Бадоса (Іспанія) — 3641.
На чале мужчынскага рэйтынгу знаходзіцца італьянскі тэнісіст Янік Сінер, які прайграў у фінале рымскага турніру іспанцу Карласу Алькарасу. Лепшы з беларускіх тэнісістаў Ягор Герасімаў займае 503-е месца.

Першая дзясятка рэйтынгу ATP:

  1. Янік Сінер (Італія) — 10 380.
  2. Карлас Алькарас (Іспанія) — 8850. 
  3. Аляксандр Звераў (Германія) — 7285.
  4. Тэйлар Фрыц (ЗША) — 4625.
  5. Джэк Дрэйпер (Вялікабрытанія) — 4610.
  6. Новак Джокавіч (Сербія) — 4080.
  7. Каспер Рууд (Нарвегія) — 3905.
  8. Ларэнца Музеці (Італія) — 3860.
  9. Алекс дэ Мінаўр (Аўстралія) — 3635.
  10. Хольгер Рунэ (Данія) — 3440.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю