Беларуска Арына Сабаленка працягвае ўпэўнена ўзначальваць рэйтынг Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе БелТА.
Пасля перамогі на адкрытым чэмпіянаце ЗША ў актыве Сабаленка 11 225 рэйтынгавых ачкоў. Фіналістка US Open прадстаўніца ЗША Аманда Анісімава паднялася з дзявятага на чацвёртае месца. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч займае 126-ю пазіцыю, Вікторыя Азаранка знаходзіцца на 133-м месцы, Ірына Шымановіч на 172-м радку.
Топ-10 рэйтынгу WTA:
1. Арына Сабаленка (Беларусь) — 11 225 ачкоў,
2. Іга Свентэк (Польшча) — 7933,
3. Коры Гаўф (ЗША) — 7874,
4. Аманда Анісімава (ЗША) — 5159,
5. Міро Андрэева (Расія) — 4793,
6. Мэдысан Кіз (ЗША) — 4569,
7. Джэсіка Пегула (ЗША) — 4383,
8. Ясмін Пааліні (Італія) — 4006,
9. Чжэн Циньвэнь (Кітай) — 4003,
10. Алена Рыбакіна (Казахстан) — 3833.
У мужчынскім рэйтынгу лідар памяняўся-пасля выйгрышу US Open на першае месца выйшаў іспанец Карлас Алькарас, а італьянскі тэнісіст Янік Сіннер, які прайграў яму ў фінале, цяпер другі, прадстаўнік Германіі Аляксандр Звераў замыкае першую тройку. Лепшы з беларускіх тэнісістаў Ягор Герасімаў займае 548-е месца.
Першая дзясятка рэйтынгу ATP:
1. Карлас Алькарас (Іспанія) — 11 540,
2. Янік Сіннер (Італія) — 10 780,
3. Аляксандр Звераў (Германія) — 5930,
4. Новак Джокавіч (Сербія) — 4830,
5. Тэйлар Фрыц (ЗША) — 4675,
6. Бэн Шэлтан (ЗША) — 4280,
7. Джэк Дрэйпер (Вялікабрытанія) — 3690,
8. Алекс дэ Мінаўр (Аўстралія) — 3545,
9. Ларэнца Музеці (Італія) — 3505.
10. Карэн Хачанаў ( Расія) — 3280.