Top.Mail.Ru

Сабаленка пачне новы сезон на турніры WTA-500 у Брысбене

Арына Сабаленка пачне новы тэнісны сезон з абароны тытула на турніры WTA-500 у аўстралійскім Брысбене. Спаборніцтвы пройдуць з 4 па 11 студзеня 2026 года, паведамляе БелТА.


У пачатку 2025 года Сабаленка выйграла Brisbane International, адолеўшы ў вырашальным паядынку расійскую тэнісістку Паліну Кудзерметаву — 4:6, 6:3, 6:2. Пасля выступлення ў Брысбене першая ракетка планеты адправіцца ў Мельбурн, дзе 18 студзеня стартуе першы ў сезоне турнір серыі «Вялікага шлема» — адкрыты чэмпіянат Аўстраліі. У 2023 і 2024 гадах Арына Сабаленка станавілася пераможцай Australian Open, а ў 2025 годзе ўступіла ў фінале амерыканскай тэнісістцы Мэдысан Кіз.

У адыходзячым годзе Арына Сабаленка згуляе ў «Бітве палоў», дзе яе сапернікам будзе аўстралійскі тэнісіст Нік Кір’ёс. Гэты выставачны матч пройдзе 28 снежня ў Дубаі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю